21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Міжнародны дзень роднай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Ён штогод адзначаецца з 2000 года. Дні роднай мовы ў Беларусі пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года. Сэнс гэтага свята заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.
У гэты дзень у нашай дашкольнай установе прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. З раніцы выхаванцы віталіся на беларускай мове, жадалі добрай раніцы выхавальніку. У гэты дзень з усімі дзецьмі ў дзіцячым садзе была праведзена тэматычная гутарка на беларускай мове «Жывая спадчына мая» , арганізаваны беларускія рухомыя гульні.
Гэты дзень прынёс сапраўднае задавальненне. Ён быў яркім, насычаным і запамінальным.